Над уваходам у школу ў Баранавіцкім раёне абрынуўся 8‑тонны бетонны казырок.
Казырок над цэнтральным уваходам у Русінаўскую СШ Баранавіцкага раёна даўжынёй 7 метраў, шырынёй каля 2 метраў і таўшчынёй 30 см з надпісам «Сардэчна запрашаем!» абваліўся вечарам суботы (7 лістапада).
Гэта адбылося каля 21‑й гадзіны. Бетонны казырок зламаўся і, падаючы, упёрся адным канцом ў ганак школы, другая частка ўтрымалася наверсе.
На шчасце, у гэты момант на ганку нікога не было, і ніхто не пацярпеў.
Першымі падзенне канструкцыі заўважылі вартаўнік школы, які знаходзіўся ўнутры будынка, і дзеці, якія былі на дыскатэцы на танцпляцоўцы непадалёк ад школы.
Работнікі школы — загадчык гаспадаркі, вартаўнік, некаторыя педагогі — адразу сабраліся на месцы здарэння і выставілі агароджу вакол небяспечнага месца.
Усю ноч тут дзяжурылі вартаўнік і загадчык гаспадаркі. Супрацоўнікі МНС прыехалі ў абед наступнага дня.
«Гэта добра, што казырок абрынуўся вечарам у выхадны дзень, калі дзяцей не было побач, ‑ кажа бацька аднаго з школьнікаў. —
Няцяжка ўявіць, якой трагедыяй магло абярнуцца гэта здарэнне, калі б гэта адбылося падчас школьных урокаў».
Школа да выпадку.
Пасля ...
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, школа была пабудавана ў 1984 годзе, за 25 гадоў яе існавання капітальны рамонт будынка ні разу не праводзіўся.