На беразе журналісты пабачылі хворых асобін — яны сядзяць і цяжка дыхаюць, выцягнуўшы ногі наперад. Узляцець птушкі не могуць. Некаторыя ўсё ж збіраюць сілы і спрабуюць «петлямі» дайсці да вады. Бераг і край вады абсыпаныя пер'ем.

Былі заўважаныя асобіны з крывацечнымі язвамі на галаве, на пяску былі кроплі крыві. Некалькі чаек паміралі проста на вачах журналістаў, ім заставалася толькі бездапаможна за гэтым назіраць.

Пакуль невядома, што здарылася з чайкамі на Святым возеры: звязаная гібель птушак з экалогіяй ці птушкі на нешта захварэлі. Але вадаём вельмі брудны: ля берага плаваюць бутэлькі і іншае бытавое смецце. 

Чытачка выдання Tochka.by тэлефанавала з гэтай нагоды ў Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, яе там запэўнілі, што сітуацыя высвятляецца:

«Запэўнілі, што птушынага грыпу ў горадзе няма адназначна — за гэтым пастаянна сочыць санслужба. А вось гібеллю дзікіх птушак цяпер займаюцца ветэрынарныя службы. Там ужо высвятляюць прычыны таго, што адбываецца на нашым возеры».

Чытайце таксама:

Глускія энергетыкі перасялілі бусла, з-за якога ў вёсцы прападала электрычнасць

У Прыкарпацці размножыліся зялёныя папугаі. Здаецца, хутка яны расселяцца і на поўдні Беларусі

Самае незвычайнае арніталагічнае назіранне 2022 года ў Беларусі — дэлавэрская чайка Кайзерка

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
21
Абуральна
10