Робячы прызначэнне новага кіраўніка, Лукашэнка заявіў, што трэба ўдасканальваць сістэму. «Трэба звярнуць асаблівую ўвагу на манеўраныя групы. Яны павінны быць у кожным атрадзе. Там, дзе вы вызначыце, павінен быць магутны кулак», — сказаў ён.
Беларускі «магутны кулак» днямі насмяшыў украінскіх памежнікаў. Учора ДПСУ апублікавалі, як яны гэта назвалі, «перамяшчэнне тэхнікі на мяжы з Украінай». На кадрах жа беларускія пагранічнікі пхалі зламаны «бобік».
А сёння Анатоля Лапо знялі з пасады. У Дзяржаўнай пагранічнай службе Украіны пажартавалі, што кіраўніка ДПК Беларусі Лапо знялі праз іх ролік.
«Абяцаем, што і далей будзем добрасумленна фіксаваць «дасягненні» вашых падапечных», — жартуе ДПСУ.
Чытайце таксама: