Люксавы самалёт для вечарынак 9H-Five ACJ Airbus A220-100. Фота: aviapages.com

Люксавы самалёт для вечарынак 9H-Five ACJ Airbus A220-100. Фота: aviapages.com

Дубайская кампанія Five Hotels and Resorts запусціла першы прыватны люксавы самалёт для вечарынак ACJ TwoTwenty, які зможа выконваць чартарныя рэйсы ў многія гарады і на розныя курорты свету. Пра гэта 10 чэрвеня напісала агенцтва The Guardian.

Гэты «пяцізоркавы самалёт для вечарынак» коштам 80 мільёнаў даляраў мае ўласны Wi-Fi, магутную гукавую сістэму, умантаваныя ў столь святлодыёдныя лямпы, танцавальную і абедзенную зоны, кіназалу, ложак памерам king-size і душ. Пасажырам таксама будуць выдаваць фірмовыя піжамы, маскі і тапачкі ад кампаніі Five.

Бізнэс-джэт можна арандаваць за 13 тысяч даляраў у гадзіну. А пералёт з Лондана ў Дубай можа абысціся прыкладна ў 5 тысяч даляраў на чалавека, калі вечарынку ў паветры вырашыць арганізаваць група з 16 чалавек (гэта максімальная колькасць пасажыраў, якую можа змясціць самалёт).

«Наш джэт відавочна будзе па кішэні толькі для вельмі багатых людзей, якія проста захочуць атрымліваць асалоду ад грошай, пакуль яшчэ жывыя. Напрыклад, да нас ужо звяртаўся вельмі вядомы прафесійны футбаліст для пералёту з Блізкага Усходу ў Мадрыд, а іншы кліент нядаўна арандаваў самалёт для двухтыднёвага падарожжа па выспах Карыбскага мора. Увогуле, на найбліжэйшыя месяцы ёсць ужо як мінімум шэсць браніраванняў», — распавёў выканаўчы дырэктар Five Hotels and Resorts Алокі Батра.

Частка інтэр'ера люксавага самалёта для вечарынак ад кампаніі Five Hotels and Resorts. Фота: aviapages.com

Частка інтэр'ера люксавага самалёта для вечарынак ад кампаніі Five Hotels and Resorts. Фота: aviapages.com

Пры гэтым ён дадаў, што некаторыя звароты аб арэндзе самалёта былі крыху вар’яцкімі: напрыклад, адзін хлопец быў гатовы заплаціць 70 тысяч даляраў толькі за тое, каб зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне. Аднак яму адмовілі.

Чытайце таксама:

У Еўропе распрацоўваюць гіпергукавы самалёт, які зменіць пасажырскую авіяцыю

У Саудаўскай Аравіі з'явіцца высокатэхналагічны хмарачос у форме куба 

У абломках «Тытаніка» знайшлі каралі з зубам мегаладона — гіганцкай старажытнай акулы

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?