Рэклама маршрута 666 ад польскай аўтобуснай кампаніі PKS Gdynia, які звычайна курсіруе летам уздоўж Балтыйскага ўзбярэжжа. Фота: PKS Gdynia

Рэклама маршрута 666 ад польскай аўтобуснай кампаніі PKS Gdynia, які звычайна курсіруе летам уздоўж Балтыйскага ўзбярэжжа. Фота: PKS Gdynia

Папулярны аўтобусны маршрут 666 да горада Хэль на поўначы Польшчы зменіць нумар на 669 пасля доўгіх скаргаў рэлігійных кансерватараў у краіне, піша Бі-бі-сі.

Маршрут 666, які накіроўваецца да пясчаных пляжаў на курорце Хэль, атрымаў вялікую папулярнасць, у прыватнасці, у англамоўных турыстаў, бо на польскай мове назва горада пішацца Hel, што нагадвае англійскае слова hell — «пекла».

Так як Біблія вызначае 666 як «лічбу звера», польскія рэлігійныя кансерватары вырашылі, што аўтобусны маршрут «распаўсюджвае сатанізм».

Пасля скаргаў аўтобусная кампанія PKS Gdynia абвясціла: «Мы перавернем апошнюю лічбу 6 з ног на галаву!»

Тлумачачы прычыну змены, дызайнер фірмы Марцін Швачык сказаў сайту trojmiasto.pl, што лічба 669 «менш спрэчная».

Многія карыстальнікі сацсетак у краіне асудзілі змены, запланаваныя на 24 чэрвеня.

«Гэта была сусветная рэклама», — напісаў Кшыштаф Надольскі.

«Я часта чытаў пра маршрут 666 у Хэлі на замежных сайтах або ў групах у фэйсбуку. Я перакананы, што былі турысты, якія хутчэй даехалі б цягніком, але дзеля забавы садзіліся на аўтобус 666», — дадаў ён.

«Які можа быць Хэль без 666», — пажартаваў Давід Ястржэбскі, а Каміль Галчынскі адзначыў, што гэта «ідэальны прыклад таго, як не трэба займацца маркетынгам».

Іншы карыстальнік па імені Роберт Эрык Возняк напісаў: «Я лічу, што наступным крокам павінна быць змена назвы горада Хэль на іншую, таму што гэта супярэчыць нашым хрысціянскім польскім караням!»

Польшча — пераважна рымска-каталіцкая дзяржава, дзе Царква традыцыйна мае вялікі ўплыў.

На працягу апошніх некалькіх гадоў рэлігійныя кансерватары ў краіне скардзіліся, што аўтобусная кампанія PKS Gdynia «распаўсюджвае сатанізм».

Маршрут 666 звычайна курсіруе летам уздоўж узбярэжжа Балтыйскага мора. Гэты рэгіён з кіламетрамі пясчаных пляжаў — папулярны турыстычны напрамак.

Чытайце таксама:

У Антверпене запусцілі «трамвай-сад»

Борыс Джонсан знайшоў сабе працу. І ганарар прыстойны, і праца па першай спецыяльнасці

Улады Румыніі загадалі знішчыць амаль 500 мядзведзяў

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0