Да Арцёма Дубскага не даходзіць кожны пяты ліст, паведаміла прэс‑службе МФ кіраўнік юрыдычнага аддзела «Маладога Фронту» Наста Лойка.

«Дакладна вядома, што не дайшлі 8 заказных і 26 звычайных лістоў. Па нашых падліках, гэта прыкладна кожны пяты ліст. Не дайшлі да яго лісты былога палітвязьня Алеся Баразенкі.

На свой дзень народзінаў Дубскі атрымаў некалькі дзясяткаў віншаванняў з «Міжнароднай амністыі» Брытаніі, Францыі, Нідэрландаў — амаль усе лісты былі ўскрыты».

Па словах Дубскага, ён нядаўна атруціўся турэмнаю ежаю (хлапец мае язву страўніка) і лячылі яго... анальгінам!

«Ёсць і прыемная навіна: калі да студзеня Арцёма Дубскага не вызваляць, то ў сярэдзіне месяца ён з нявестаю Тацянаю Касянчук маюць распісацца ў калоніі», — паведаміла Наста Лойка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?