103 гады таму, 23 лістапада 1906 г. (10 лістапада паводле старога стылю) выйшаў першы нумар «Нашай Нівы».

Выдавалася газета да жніўня 1915 г., агулам за няпоўных тады дзевяць год выйшла 412 нумароў. Наступ нямецкіх войскаў перапыніў выхад выдання.

«Наша Ніва» на кароткі час адрадзілася ў 1920 г., а канчаткова — у траўні 1991 г.

Ад студзеня 2006 г. запрацаваў у штодзённым рэжыме сайт «Нашай Нівы». Яго першым рэдактарам быў Андрэй Кузнечык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0