Пішу з паўночных прыгарадаў Бэйруту. Тут спакойна, жыцьцё не закранута яшчэ ваеннымі дзеяньнямі і, псадзяюся, не будзе закранута. Насельніцтва амаль на 100% хрысьціяне, няма прыхільнікаў “Хезбалы”.

Жыцьцё працягваецца. Крамы ўсе адчыненыя, гандляры не губляюць аптымізму. Праўда, харчовыя крамы людзі наведваюць па звычцы – хоць шмат хто нарабіў запасаў у вялікай колькасьці яшчэ ў першыя дні вайны. Пакупнікоў у крамах вопраткі куды меней.

Людзям цяпер не да набыцьця лядоўняў, тэлевізараў і іншых тавараў мірнага жыцьця. Мы з суседзямі нават узрадаваліся: адна такая крама знаходзіцца проста ў пачатку нашааг завулку і нам стала прасьцей яе праяжджаць – раней праз колькасьць машын там пастаянна ўтвараўся затор.

Дарэчы, лібанцы, найперш хрысьціяне, народ заможны – любяць добра пажыць, ненавідзяць вайну, якімі б не былі яе матывы. У Бэйруце, напэўна, не сустрэнеш чалавека без уласнага аўто.

Такое ўражаньне, што хутка, напэўна, і малыя дзеці будуць кіраваць машынай. Нават калі прайсьці два крокі да суседу ці сваяка, то чалавек зробіць гэта на ўласнай машыне. І далёка паркаваць ня будзе: хіба што ў дом на ёй не заедзе.

Цэны ў крамах паляцелі ўверх зь першымі выбухамі бомбаў і снарадаў. Гандляры матывавалі гэта недахопам тавараў, якія можна падвозіць праз разьбітыя дарогі.

Напрыклад, яйкі, што каштавалі крыху больш за 50 цэнтаў, цяпер абыйдуцца ў два даляры. Зьявіўся жарт, што куры, шакаваныя маштабамі вайны, напалохаліся і перасталі несьціся.

Цэны, кажуць, маглі ўзьляцець і вышэй, але згуляла ролю распараджэньне Цэнтральнага банку Лібану не выдаваць у адныя рукі вялікія сумы гатоўкай.

Шмат якія дзяржаўныя, дый прыватныя ўстановы цяпер паралізаваныя...

Падрабязьней па наступнай спасылцы

http://news.bbc.co.uk/hi/russian/news/newsid_4775000/4775937.stm

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0