Уладзімір Зяленскі з «азоўцамі» ў самалёце. Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

Уладзімір Зяленскі з «азоўцамі» ў самалёце. Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

Зяленскі асабіста сустракаў вайскоўцаў, якія за свой упарты супраціў пры абароне Марыупаля ва Украіне ўспрымаюцца як нацыянальныя героі, у аэрапорце Стамбула. Ён акурат знаходзіўся з візітам у Турцыі.

«Вяртаем дадому нашых герояў. Украінскія ваяры Дзяніс Пракапенка, Святаслаў Паламар, Сяргей Валынскі, Алег Хаменка, Дзяніс Шлега нарэшце будуць з роднымі», — напісаў ён у тэлеграме.

Узятыя расіянамі ў палон пяцёра камандзіраў палка «Азоў» былі абмененыя ў верасні 2022 года на ўкраінскага прарасійскага палітыка, кума прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Віктара Медзведчука. Паведамлялася, што абмен адбыўся па ініцыятыве расійскага боку, а самі перамовы праходзілі ў Анкары, пад кіраўніцтвам Нацыянальнай разведвальнай арганізацыі Турцыі.

Адначасова з пяццю камандзірамі «Азова» былі таксама перададзеныя Украіне 200 іншых ваеннапалонных, а таксама 10 палонных іншаземцаў, некаторым з якіх да таго часу суды непрызнанай «ДНР» паспелі ўжо нават вынесці смяротныя пакаранні. Расійскіх жа ваеннапалонных пад той абмен патрапіла ўсяго 55.

Пасля гэтага камандзіры «Азова» нібыта павінны былі застацца ў Турцыі да канца вайны. Але цяпер на сайце прэзідэнта Украіны з'явілася паведамленне, што вяртанне камандзіраў «Азова» ва Украіну адбылося «па выніках перамоваў з турэцкім бокам».

Чытайце таксама:

Як насамрэч мянялі Медзведчука і камандзіраў «Азова». Невядомыя падрабязнасці

Washington Post: Пуцін асабіста адхіліў пярэчанні ФСБ і загадаў абмяняць азоўцаў на Медзведчука

«Абмянялі нацыстаў на кума», «насралі на галаву». У расійскіх пабліках гнеў і разгубленасць

Клас
55
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6