Джо Байдэн. Фота: AP Photo/Patrick Semansky
«З таго часу, як Расія ўварвалася ва Украіну, 600 амерыканскіх кампаній пакінулі Расію. І вы сказалі мне, што ваша эканоміка залежыць ад інвестыцый з Еўропы і ЗША. Будзьце асцярожныя. Будзьце асцярожныя», — цытуе прэзідэнта ЗША агенцтва Reuters.
Байдэн падкрэсліў, што гэта была, маўляў, не пагроза, а толькі назіранне. Сі Цзіньпін жа, па ягоных словах, не стаў спрачацца, а толькі слухаў.
На думку прэзідэнта ЗША, Кітай цяпер не аказвае безумоўную падтрымку Расіі.
Чытайце таксама:
Сі Цзіньпін асабіста перасцярог Пуціна ад прымянення ядзернай зброі
«Не бачым прычын не падтрымаць». Кітай не супраць вяртання Украіне ўсіх яе тэрыторый, уключаючы Крым