Выбары ва Узбекістане, 9 ліпеня 2023 года. Фота: Bahtiyar Abdulkerimov / Anadolu Agency via Getty Images

Выбары ва Узбекістане, 9 ліпеня 2023 года. Фота: Bahtiyar Abdulkerimov / Anadolu Agency via Getty Images

9 ліпеня ва Узбекістане пачалося галасаванне на датэрміновых выбарах прэзідэнта. У іх удзельнічаюць дзейны кіраўнік дзяржавы Шаўкат Мірзіёеў і яшчэ тры кандыдаты ад фармальна апазіцыйных партый, як піша РБК. 

Выбары былі прызначаныя ў пачатку мая — праз тыдзень пасля канстытуцыйнага рэферэндуму, якім тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў падоўжаны з 5 да 7 гадоў. Шаўкат Мірзіёеў атрымаў права балатавацца яшчэ на 2 тэрміны.

Мірзіёеў займае пасаду прэзідэнта Узбекістана з 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1