Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што не хоча ехаць на саміт NATO ў Вільні «дзеля забавы» і чакае, што Украіна атрымае запрашэнне ў Альянс і гарантыі бяспекі на перыяд, пакуль яна не з'яўляецца чальцом NATO. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю ABC news.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што саміт NATO вельмі важны і «гэта справа палітычнай волі — знайсці патрэбныя фармулёўкі і запрасіць Украіну».

«Гэта будзе важны мэсэдж, што NATO не баіцца Расіі. Украіна павінна атрымаць дакладныя гарантыі бяспекі, пакуль яна не ў NATO. Гэта вельмі важна. Толькі ў гэтых умовах наша сустрэча будзе мець сэнс. Інакш гэта чарговая палітыка», — сказаў Зяленскі.

На рэпліку вядучай «Гучыць так, што вы наўрад ці паедзеце» Зяленскі ўсміхнуўся і адказаў: «Чаму? Я думаю, мы зробім шмат працы».

У нядзелю віцэ-прэм'ер у пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Вольга Стэфанішына заявіла, што пакуль няма фінальнага рашэння наконт удзелу Зяленскага ў Віленскім саміце NATO, які пройдзе 11-12 ліпеня.

Чытайце таксама:

«NATO ператварыла Вільню ў крэпасць». Альянс умацоўвае мяжу з Беларуссю перад самітам у сталіцы Літвы

Байдэн: Каб разгледзець заяўку Украіны ў НАТА, павінна скончыцца вайна

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1