Ульф Крыстэрсан і Рэджэп Таіп Эрдаган. Анкара, лістапад 2022 года. Фота: AP Photo / Burhan Ozbilici, File

Ульф Крыстэрсан і Рэджэп Таіп Эрдаган. Анкара, лістапад 2022 года. Фота: AP Photo / Burhan Ozbilici, File

Перамовы двух лідараў напярэдадні саміту Альянсу ў Вільні праходзяць ва ўмовах, калі NATO імкнецца прадэманстраваць адзінства перад абліччам расійскай агрэсіі ва Украіне, як піша Бі-бі-сі.

У нядзелю Эрдаган пагаварыў па тэлефоне з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, калі той знаходзіўся ў самалёце і накіроўваўся ў Лондан. У кароткім паведамленні Белага дома адзначалася, у прыватнасці, што «Байдэн выказаў жаданне як мага хутчэй прыняць Швецыю ў NATO».

Адначасова з гэтым прэс-служба турэцкага лідара паведаміла, што падчас размовы Эрдаган і Байдэн дамовіліся правесці двухбаковую сустрэчу на саміце NATO.

У размове Эрдаган адзначыў, што Швецыя распачала правільныя крокі, калі ўнесла папраўкі ў антытэрарыстычнае заканадаўства, аднак рашэнне Стакгольма дазволіць акцыі прыхільнікаў забароненай у Турцыі Рабочай партыі Курдыстана «зводзіць гэтыя крокі на нішто».

Эрдаган таксама сказаў, што памылкова звязваць планаваную перадачу Турцыі амерыканскіх знішчальнікаў F-16 (гэтую ўгоду яшчэ павінен ухваліць Кангрэс) з пытаннем аб членстве Швецыі ў NATO.

Турцыя і Венгрыя застаюцца адзінымі чальцамі NATO, якія блакуюць ратыфікацыю далучэння Швецыі да Альянсу.

Будапешт заяўляў, што зробіць так, як Анкара, і ўхваліць сяброўства Швецыі ў НАТА, калі Турцыя дасць зялёнае святло.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0