Ілюстрацыйнае фота: Getty Images

Ілюстрацыйнае фота: Getty Images

«Сярод ахвяр — адзін выхавальнік, двое бацькоў і трое выхаванцаў. Адзін падазраваны арыштаваны», — паведаміла прэс-сакратар гарадской адміністрацыі.

Напад адбыўся ў 7:40 па мясцовым часе ў панядзелак, піша Бі-бі-сі.

Паліцыя паведаміла, што арыштавала 25-гадовага мужчыну па падазрэнні ў нападзе і расследуе прычыны нападу.

Такія напады ў Кітаі адбываюцца адносна рэдка, але ў апошнія гады ў краіне адбылася цэлая серыя нападаў з нажом, у тым ліку ў школах.

У жніўні мінулага года нападнік з нажом уварваўся ў дзіцячы сад у паўднёва-ўсходняй правінцыі Цзянсу, забіўшы трох чалавек і параніўшы яшчэ шасцярых.

У красавіку 2021 года двое дзяцей загінулі і 16 атрымалі раненні падчас панажоўшчыны ў горадзе Бэйлю Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна.

У кастрычніку 2018 года 14 дзяцей былі параненыя ў выніку нападу з нажом на дзіцячы сад у Чунцыне на паўднёвым захадзе Кітая.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
3