Кіраўнік Baykar Халук Байрактар ​​вітае прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў аэрапорце імя Атацюрка ў Стамбуле, Турцыя, 7 ліпеня 2023 г. Фота: Muhammed Abdullah Kurtar / Anadolu Agency via Getty Images

«Гаворка ідзе пра вытворчасць на тэрыторыі Украіны. Гэта той самы буйны завод «Байрактараў», пра які вяліся перамовы некалькі гадоў таму. Завод пачалі будаваць на зямлі, а не на мемарандумах. Мы перайшлі да рэальных крокаў», — адзначыў міністр. 

Кіеў і Анкара падпісалі пагадненне, якое прадугледжвае стварэнне ва Украіне завода па вытворчасці беспілотнікаў «Байрактар», яшчэ ў лютым 2022 года. У жніўні мінулага года стала вядома, што кампанія Baykar ужо набыла ва Украіне ўчастак зямлі для будаўніцтва завода па вытворчасці беспілотнікаў. 

Турэцкая кампанія Baykar мае намер пабудаваць ва Украіне не толькі завод па вытворчасці ўдарных беспілотнікаў Bayraktar TB2, але і стварыць ва Украіне Bayraktar Akıncı і Bayraktar Kizilelma, новы беспілотны знішчальнік. Пра гэта ў жніўні мінулага года паведаміў генеральны дырэктар кампаніі Халук Байрактар.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1