Фота: Richard Drew / AP

Фота: Richard Drew / AP

Новая сацсетка Threads ад Meta, якая ёсць канкурэнтам Twitter, за лічаныя дні пасля запуску перавысіла адзнаку 100 мільёнаў карыстальнікаў, пераадолеўшы гэтую мяжу значна хутчэй, чым ChatGPT ад OpenAI, якому на гэта спатрэбілася два месяцы, піша The Verge.

«Сетка Threads амаль адразу стала хітом. За першыя дзве гадзіны яна сабрала два мільёны карыстальнікаў, адкуль пачаўся пастаянны рост да пяці мільёнаў, дзесяці мільёнаў, 30 мільёнаў, а затым і да 70 мільёнаў», — піша выданне.

Гэта пры тым, што ў ЕС Threads пакуль не даступны.

Па словах генеральнага дырэктара Meta Марка Цукерберга, гэты запуск «перасягнуў чаканні».

Па стане на чацвер у сацсетцы ўжо было больш за 95 мільёнаў пастоў і 190 мільёнаў лайкаў.

«Аднак Threads усё яшчэ знаходзіцца на пачатковай стадыі, і нам прыйдзецца пачакаць, каб убачыць, ці зможа яна заваяваць такую ж папулярнасць, як калісьці Twitter.

Па словах кіраўніка Instagram Адама Мосеры, Meta не ставіць сваёй мэтай замяніць Twitter, і кампанія не збіраецца актыўна прасоўваць «палітычныя і вельмі сур'ёзныя навіны» на платформе», — дадае The Verge.

Чытайце таксама:

Twitter пагражае кампаніі Meta судом за яе новую сацсетку Threads

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0