Масква, 24 чэрвеня. Фота: Vlad Karkov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Масква, 24 чэрвеня. Фота: Vlad Karkov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Сустрэча адбылася праз пяць дзён пасля мяцяжу, 29 чэрвеня, і доўжылася тры гадзіны.

На сустрэчы прысутнічала 35 чалавек — усе камандзіры атрадаў і кіраўніцтва «Вагнера», уключаючы самога Яўгена Прыгожына.

Паводле Пяскова, Пуцін даў ацэнку дзеянням «Вагнера» і выслухаў іх тлумачэнні.

Камандзіры «Вагнера» на сустрэчы з Пуціным у Крамлі запэўнілі, што яны з'яўляюцца яго прыхільнікамі і гатовыя і далей працягваць змагацца за радзіму.

Паводле слоў Пяскова, Пуцін таксама прапанаваў прадстаўнікам ПВК варыянты працаўладкавання.

Звестак пра тое, ці прысутнічалі на сустрэчы прадстаўнікі Мінабароны РФ, няма.

Сёння французская Libération першай паведаміла, што Яўген Прыгожын з 1 ліпеня знаходзіцца ў Маскве, дзе сустракаўся з Пуціным. Паводле выдання, Прыгожын таксама сустракаўся з дырэктарам Расгвардыі Віктарам Золатавым і кіраўніком Службы знешняй разведкі Сяргеем Нарышкіным.

Ці прыедуць вагнераўцы ў Беларусь, па-ранейшаму невядома. Лагер пад Асіповічамі, які, як меркавалася, тэрмінова пачалі будаваць для байцоў ПВК, цяпер пусты, а Мінабароны Беларусі сказала, што збіраецца выкарыстоўваць яго для вучэнняў тэрабароны.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6