Валерый Герасімаў. Скрыншот відэа

Валерый Герасімаў. Скрыншот відэа

Сцвярджаецца, што нарада прайшла пасля спроб УСУ ударыць ракетамі С-200 па аб'ектах у анексаваным Крыме, Растоўскай і Калужскай абласцях 9 ліпеня, піша Руская служба «Радыё Свабода».

На відэа, апублікаваным Мінабароны, Герасімаў заслухаў даклад начальніка Галоўнага штаба ПКС Віктара Афзалава.

Пры гэтым у кадры адсутнічаў галоўнакамандуючы ПКС Сяргей Суравікін. Генерал таксама не сядзеў у прэзідыуме разам з Герасімавым, хоць з'яўляецца ягоным намеснікам у кіраўніцтве групоўкай расійскіх войскаў ва Украіне.

Пасля няўдалага бунту кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына распаўсюджваюцца розныя чуткі пра месцазнаходжанне Суравікіна, у прыватнасці, што ён мог быць арыштаваны. Паводле іншых звестак, яго дапыталі і адпусцілі. Афіцыйна пра лёс намесніка камандуючага групоўкай расійскіх войскаў ва Украіне не паведамлялася.

Напярэдадні брытанская газета Daily Mail, спасылаючыся на свае крыніцы ў Расіі, пісала, што Герасімаў адхілены ад сваіх абавязкаў. Паводле версіі выдання, пасля бунту Яўгена Прыгожына і вяртання вызваленых з расійскага палону камандзіраў палка «Азоў» з Турцыі ва Украіну Герасімава нібыта замяніў камандуючы ПДВ генерал-палкоўнік Міхаіл Цяплінскі.

23 чэрвеня стваральнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын паведаміў пра нібыта нанесеныя па тылах «Вагнера» ракетныя ўдары з боку рэгулярнага войска Расіі. Пасля гэтага ён абвясціў, што 25 тысяч байцоў «Вагнера» адпраўляюцца ва ўзброены паход на Маскву, каб прыцягнуць да адказнасці кіраўніцтва Міністэрства абароны Расіі, а канкрэтна міністра абароны Сяргея Шайгу і кіраўніка Генштаба Валерыя Герасімава. The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ў выведцы заходніх краін паведамляла, што Прыгожын падчас бунту планаваў захапіць Шайгу і Герасімава.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0