Фота: Самбарская гарадская рада

Фота: Самбарская гарадская рада

За ўвесь час хлопчык сабраў больш за 2,5 млн грыўняў (62 тысячы еўра). За гэтыя грошы куплялі квадракоптары, цеплавізары, амуніцыю, запчасткі і г. д., як піша «Украінская праўда».

«Яму ўсяго дзевяць гадоў, а ён ужо так шмат паспеў зрабіць. Юрый Напора — хлопчык, пра якога распавядалі ва ўкраінскіх медыя — сёння быў у Самбары», — распавялі ў гарадской радзе Самбара.

Нядаўна ён разам з татам, які акампаніруе яму на сінтэзатары, праспяваў у горадзе Самбары і сабраў 26 тысяч грыўняў (900 еўра).

«Сродкі пойдуць на набыццё цеплавізара для воінаў 82-й дэсантна-штурмавой брыгады Юрыя Гадомскага», — адзначылі ў гарадской радзе.

Фота: Самбарская гарадская рада

Фота: Самбарская гарадская рада

Музыкі рэпертуар выбіраюць разам. Амаль усе песні ў іх — пра вайну.

Фота: Самбарская гарадская рада

Фота: Самбарская гарадская рада

Юра з татам супрацоўнічаюць з дабрачыннай арганізацыяй, якая дапамагае вайскоўцам. Хлопчык распавёў, што яму вельмі падабаецца тое, чым ён займаецца.

Юра — удзельнік Львоўскага нацыянальнага акадэмічнага хору «Дударык».

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0