Літоўская чыгунка. Фота: Wikipedia

Літоўская чыгунка. Фота: Wikipedia

Прадстаўнікі «Літоўскай чыгункі» сказалі, што рабіць фота на вакзале без спецыяльнага дазволу забараняецца. Таму ахоўнік і запатрабаваў сцерці здымкі. Чыгунка — аб'ект стратэгічнага значэння, як сказала прадстаўніца кампаніі Габ'ёта Алузайце.

Турыст у паліцыю не звяртаўся, аднак прадстаўніца паліцыі пракаментавала гэтую сітуацыю журналістам. Па словах прэс-сакратаркі Галоўнага камісарыята паліцыі Віленскай акругі Юліі Самаракоўскай, калі ахоўнік меркаваў, што турыст зрабіў нешта супрацьзаконнае, ён павінен быў праінфармаваць паліцыю.

Паводле яе слоў, у самога ахоўніка няма права забіраць тэлефон. Гэта пацвердзіла і прадстаўніца «ЛЧ». «У ахоўніка не было права на тое, каб забіраць тэлефон, але на вакзале і побач з ім нельга фатаграфаваць без спецыяльнага дазволу, пра гэта сведчаць інфармацыйныя знакі. Калі ахоўнік зафіксаваў парушэнне, ён павінен быў папрасіць сцерці фатаграфіі, а калі грамадзянін не пагодзіцца — выклікаць паліцыю», — сказала Алузайце.

Пра інцыдэнт праінфармавалі ахоўную кампанію, якая нагадае сваім работнікам іх правы і абавязкі. Жыхары і турысты павінны памятаць, што ў Літве ў некаторых месцах рабіць фатаграфіі і відэа забараняецца, бо гэтыя аб'екты ўключаныя ў спісы аб'ектаў стратэгічнага значэння.

Чытайце таксама:

Паводка ў Паўднёвай Карэі: выратавальнікі дасталі сем цел з затопленага тунэля, які стаў пасткай

Памерла французская актрыса і спявачка Джэйн Біркін

Польскі лекар спрабаваў цішком вынесці біялагічны матэрыял Саакашвілі — грузінскія ўлады

Клас
20
Панылы сорам
45
Ха-ха
4
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
18