Максіму Мірнаму не ўдалося выйграць 37-ы, а Эндзі Раму шосты тытул ў парным разрадзе.

29 лістапада ў фінале выніковага турніру АТП у Лондане «пасеяны» пад сёмым нумарам беларуска-ізраільскі дуэт з лікам 6:7 (5:7), 3:6 саступіў амерыканцам Бобу і Майку Браянам (трэці нумар рэйтынгу, другі нумар «пасеву»).

Супернікі сустракаліся ў першым матчы групавога турніру 23 лістапада, і тады Мірны і Рам перамаглі — 6:4, 6:4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?