Моладзь Молодёжь young people

Ілюстрацыйнае фота

Як паведаміла Федэральнае статыстычнага ўпраўлення Германіі, па дадзеных мікраперапісу 2022 года, кожны другі малады чалавек краіны ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў (50%) жыў у асноўным на даходы бацькоў ці іншых сваякоў. Кожны дзевяты (11%) атрымліваў асноўны даход ад дзяржаўных дапамог. 38%, наадварот, большую частку сваіх грошай зараблялі самі. 

Sources of income of young people in Germany Крыніцы даходу моладзі Германіі Источники доходов молодежи в Германии

На думку статыстыкаў, за апошнія гады сітуацыя змянілася нязначна. Аднак 30 гадоў таму яна выглядала інакш. У 1992 г. кожны другі ўзросце ад 15 да 24 гадоў зарабляў на жыццё ўласнай працай. Другая палова (што на 11% менш за паказчык 2022-га года) залежала ад фінансавай падтрымкі. Для 42% асноўнай крыніцай даходу былі даходы сваякоў, а для 8% — розныя віды дзяржаўнай дапамогі.

Што да беспрацоўя сярод моладзі, то ў Германіі яно значна ніжэйшае за сярэдні паказчык па ЕС. У мінулым годзе, паводле звестак Еўрапейскага статыстычнага органа Еўрастат, узровень беспрацоўя сярод моладзі ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў у краіне склаў 6,8% (564 тысячы). Для параўнання, у чэрвені 2023 года ў Нямеччыне не было запоўнена 256 тысяч месцаў для прафесійнага навучання.

Хоць беспрацоўе знізілася ў параўнанні з першымі двума гадамі пандэміі (7,4% у 2020-м і 7,8% у 2021-м), яно ўсё яшчэ вышэй за дзесяцігадовы мінімум у 5,7%, які быў зафіксаваны ў 2019 годзе.

За апошнія 15 гадоў паказчык беспрацоўя ў Германіі знізіўся амаль удвая. У 2007 годзе ён быў роўны 11,9%.

Сярэдні ўзровень беспрацоўя ў гэтай узроставай катэгорыі па ЕС у мінулым годзе склаў 14,5%, што больш як у два разы вышэй, чым у Германіі. Беспрацоўе сярод моладзі ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў было самым высокім у Грэцыі (31,4%) і Іспаніі (29,8%).

Безработица в некоторых европейских странах Unemployment in some European countries Беспрацоўе ў асобных краінах Еўропы

Федэральнае статыстычнае ўпраўленне Германіі адзначае, што ў ходзе дэмаграфічных змен узроставая група ад 15 да 24 гадоў складае ўсё меншую частку ўсяго насельніцтва Германіі. Доля маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў у агульнай колькасці насельніцтва на канец 2022 г., як і годам раней, склала 10,0% (8,46 млн чалавек), застаючыся на самым нізкім узроўні з 1950 г.

Германія не адзіная краіна, дзе моладзь усё пазней уваходзіць у прафесійнае жыццё і ўсё даўжэй вучыцца. Тыя самыя тэндэнцыі ўласцівыя і іншым краінам рэгіёна, у тым ліку Беларусі.

Чытайце яшчэ:

Сярэдні клас у Германіі паволі скарачаецца

Германія разглядае магчымасць вярнуцца да атамнай энергетыкі

Немцы не падтрымліваюць чатырохдзённы працоўны тыдзень

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?