Дарэн Кент. Фота: David M. Benett / Dave Benett / Getty Images

Дарэн Кент. Фота: David M. Benett / Dave Benett / Getty Images

Памёр брытанскі акцёр Дарэн Кент, які сыграў у серыяле «Гульня тронаў». Яму было 36 гадоў, артыст пакутаваў ад невылечнай хваробы скуры, як паведамляюць замежныя медыя.

Пра смерць акцёра паведамілі ў агенцтве Carey Dodd Associates. 

«З глыбокім сумам мы павінны паведаміць вам, што наш дарагі сябар і кліент Дарэн Кент мірна памёр у пятніцу. Яго бацькі і найлепшы сябар былі побач з ім. Нашы думкі і любоў з яго сям'ёй у гэты складаны час», — пазначана ў паведамленні агенцтва.

Кент пакутаваў ад рэдкага захворвання скуры, якое з'явілася ў яго ў пачатку кар'еры. Праз гэта ён не мог доўга знаходзіцца на сонцы. Таксама артыст меў яшчэ некалькі хранічных захворванняў — астэапароз і артрыт.

Першай значнай роляй Кента ў кіно стала праца ў фільме жахаў «Люстэркі», які выйшаў на экраны ў 2008 годзе. Акрамя таго, ён здымаўся ў фільмах «Сонечны хлопчык», а таксама прадзюсаваў кароткаметражныя фільмы «Вольны гандляр» і «Ты мяне ведаеш».

Славу акцёру прынесла роля пастуха ў серыяле «Гульня тронаў». Ён з'явіўся ў эпізодзе з Эміліяй Кларк.

Таксама Кент здымаўся ў такіх фільмах і серыялах, як «Жыхары Іст-Энда», «Закон Маршала», «Бессаромныя».

А незадоўга да смерці акцёр з'явіўся ў кінакарціне «Падзямеллі і цмокі: Гонар зладзеяў».

Чытайце таксама:

Памёр Віктар Карамазаў

Памёр найстарэйшы беларускі фатограф Іван Камар

Памёр музыкант — легенда контркультуры. Аднак пра сваю шалёную папулярнасць ён даведаўся праз 30 гадоў

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
24
Абуральна
2