Рыгор Азаронак. Фота: СТБ

Рыгор Азаронак. Фота: СТБ

«Бацька вам і тэатры, і кафедры, і ўніверсітэты. Кніжкі хочаце — наце. Пішыце, тварыце. А ніхто не задаваўся пытаннем, нібыта ж універсітэты — гэта авангард дзяржаўнай думкі. Дык якога чорта ніводзін рэктар не пад санкцыямі?

А акрамя некалькіх выключэнняў, хто-небудзь з вас асудзіў знішчэнне царквы ва Украіне ці разгул фашызму? А дзе працы аб згубнасці сучаснага лібералізму? А дзе сучасныя п'есы і фільмы пра сусветны пералом? Што? Не цікава вам? Цікавей бясконцыя дысертацыі другога сорту пісаць пра гендары? Жэрці крошкі з заходняга атрутнага стала ды жадана марыць пракаціцца на сімпозіум? Ножкі прамачыць баіцеся? Дык мы вас замочым! 

Бацька добры. Але пытанні стаяць. З кім вы, майстры культуры? Яго перад вамі ласкава ставяць. Але калі працягнуцца гэтыя свінскія паводзіны, то яго паставяць у стылі Жданава», — сказаў Рыгор Азаронак. 

«Шкада, не было на вас Берыі, Сталіна і Жданава. Каб ставіць у стойла, каб спытаць: пачым вы, майстры культуры?»

Сам Лукашэнка ў БДУ запэўніваў, што ніхто нікога не збіраецца шчаміць і ціснуць, і не трэба наскокваць адно на аднаго, што павінны быць розныя меркаванні, што не трэба «ламаць адно аднаму рэбры». 

Што ж тычыцца сумна вядомага савецкага партыйнага дзеяча Андрэя Жданава, на досвед якога спасылаецца Азаронак, то гэта ён у жніўні 1946 года выступіў з дакладам, у якім асуджаліся вершы Ганны Ахматавай і сатырычныя апавяданні Міхаіла Зошчанкі. Зошчанка быў ахарактарызаваны як «падонак літаратуры», а паэзія Ахматавай была названая Жданавым «цалкам далёкай ад народа». Да прадстаўнікоў «рэакцыйнага цемрашальства і рэнегацтва ў палітыцы і мастацтве» былі аднесены Дзмітрый Меражкоўскі, Вячаслаў Іваноў, Міхаіл Кузмін, Андрэй Белы, Зінаіда Гіпіус, Фёдар Салагуб. 

Чытайце таксама:

Рэктар БДУ пакуль захавае сваю пасаду

«Але ворага трэба бачыць». Нарада Лукашэнкі ў БДУ была злавеснай

Мастачцы Жыгімонт прымроіліся «сатанізм» і «хахляцкі трызуб» у зусім нечаканым месцы

У Мінску на прэм’еру фільма з фэйкамі пра Бучу прыйшла толькі Бондарава з сяброўкамі

Клас
10
Панылы сорам
43
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
16