Опера «Набука» вяртаецца на сцэну Вялікага тэатра. Фота: SB.by

Опера «Набука» вяртаецца на сцэну Вялікага тэатра. Фота: SB.by

Па словах мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Сяргей Кавальчыка, якія перадае БелТА, у іх установе робіцца вялікая стаўка на ўдалыя дэбюты маладых рэжысёраў. Гледачы змогуць пабачыць пяць прэм'ер: «Маскарад» Лермантава (рэжысёр-пастаноўшчык Дэвід Разумаў), «Дробны бес» Салагуба (рэжысёр-пастаноўшчык Марыя Матох), дзіцячы спектакль па казках Пушкіна, «Анфіса» Андрэева да юбілею рэжысёра Валянціны Ераньковай і праект «І няма сіл на цябе забыцца», заснаваны на сцэнарах Галіны Злабенка.

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ідзе насычаная праца над спектаклем «Двор майго дзяцінства» рэжысёра Данііла Філіповіча, прэм'ера якога плануецца ў снежні. Таксама ў новым тэатральным сезоне гледачы змогуць наведаць спектаклі «А зоры тут ціхія», «Гэтае цудоўнае жыццё», «Радавыя» і іншыя пастаноўкі. Тэатральная трупа выправіцца ў гастролі ў Расію, а таксама па рэгіёнах краіны.

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр парадуе гледачоў аперэтай «Цудоўная Алена» паводле Афенбаха і музычнай казкай «Кот у ботах». Кастрычнік, лістапад і снежань стануць для тэатра гастрольнымі месяцамі.

У тэатры-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» адбудзецца прэм'ера спектакля «Радавыя» паводле п'есы Аляксея Дударава, камедыі «Новага жыцця ніхто не абяцаў», мюзікла «Рабаванне апоўначы» і спектакля «Без віны вінаватыя».

Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача парадуе прэм'ерай спектакля «Навальніца», заснаваным на п'есе рускага пісьменніка Аляксандра Астроўскага. «Нам хочацца зарадзіць у новым юным гледачы любоў да класічных твораў», — адзначыла тэатральная рэжысёрка Таццяна Самбук. Яна дадала, што ў тэатры адбудзецца прэм'ера спектакляў «Дзядзечка Ау» паводле Мякеля і «Белая ноч» паводле Дастаеўскага, якія будзе ставіць маладая рэжысёрка з Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва. 

У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета ў снежні пройдзе прэм'ера балета «Ілюзіі кахання» Ігара Колба і спектакль «Іаланта», які раней быў у рэпертуары тэатра, але не ішоў некалькі сезонаў. У сакавіку Валянцін Елізар'еў рыхтуе прэм'еру балета «Папялушка», а ў канцы тэатральнага сезона выйдзе грандыёзная опера Джузэпэ Вэрдзі «Набука».

Спектакль «Пачупкі». Фота: «Звязда»

Спектакль «Пачупкі». Фота: «Звязда»

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца адна з галоўных прэм'ер сезона: спектакль, які стане працягам пастановак «Шлюб з ветрам» і «Пачупкі». Назва спектакля не раскрываецца, але яго паказ мае адбыцца ў снежні. Па словах прэс-сакратаркі тэатра Жанны Гурынай, усе тры часткі гісторыі — гэта беларускі фальклор у сучаснай апрацоўцы з моцным візуальным складнікам.

Чытайце таксама:

У Расіі шукаюць акцёраў на ролі двайнікоў Лукашэнкі і Ціханоўскай

«Ашаламляе». Крытыкі ў захапленні ад «Дзікага палявання караля Стаха»

Паглядзелі фільм «На іншым беразе». Расказваем сюжэт і тое, што пабачылі ў кінатэатры

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
2