Мяркуецца, што на фота зняволены Ігар Стралкоў, які быў збіты ўкраінцам падчас прагулкі ў СІЗА. Фота: прарасійскія тэлеграм-каналы

Мяркуецца, што на фота зняволены Ігар Стралкоў, які быў збіты ўкраінцам падчас прагулкі ў СІЗА. Фота: прарасійскія тэлеграм-каналы

Некаторыя расійскія прапагандысцкія каналы выклалі фота моцна збітага ў СІЗА нібыта Ігара Стралкова, камандзіра расійскіх штурмавых атрадаў у 2014 годзе і былога міністра так званай «ДНР», а пазней — блогера, вядомага сваёй шавіністычнай пазіцыяй.

Адзін з расійскіх Z-каналаў у тэлеграме пад фота растлумачыў, што гаворка ідзе менавіта пра Стралкова, якога моцна збіў «правы радыкал» (з намёкам на ўкраінскіх ваеннапалонных) падчас прагулкі ў СІЗА.

У тэксце згадваецца нядаўні выпадак, калі жонка Гіркіна-Стралкова паскардзілася на тое, што яе мужа вазілі на суд у адным аўтазаку з ваеннапалоннымі ўкраінцамі.

Ніякага афіцыйнага пацвярджэння, што на фота сапраўдны Ігар Гіркін, яшчэ не было.

Чытайце таксама:

«Ён сварыўся на людаедаў за іх недастатковы апетыт». Навальны назваў Стралкова палітвязнем

Стралкоў патлумачыў, нашто патрэбны адзін аднаму Лукашэнка і «Вагнер»

Гіркін пра Шайгу: Рэдкаснае спалучэнне дурня, злодзея і паскуды

Клас
39
Панылы сорам
1
Ха-ха
35
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
3