Конар Бедард. Фота: Justin Berl / Getty Images

Конар Бедард. Фота: Justin Berl / Getty Images

Сёння ноччу ў Паўночнай Амерыцы стартаваў 107-ы сезон Нацыянальнай хакейнай лігі. «Чыкага Блэкхоўкс» у гасцях перамаглі «Пітсбург Пінгвінс» з лікам 4:2.

У гэтым матчы за «Чыкага» дэбютаваў 18-гадовы форвард Конар Бедард. Але ён ледзь не забыў клюшкі перад выхадам на лёд. Конар ужо збіраўся выйсці на пляцоўку, але згадаў, што забыў клюшку і вярнуўся ў раздзявалку.

Дарэчы, у матчы хлопец зрабіў адзін галявы асіст.

18-гадовага Бедарда абралі пад першым нумарам у драфце НХЛ 2023 года. 

У мінулым сезоне ў «Рэджайна Пэтс» ён выдаў выніковую серыю, зарабіўшы балы ў 20 гульнях запар. Рэгулярны сезон-2022/2023 ён скончыў з 143 баламі і атрымаў трафей найлепшага бамбардзіра Заходняй хакейнай лігі і найлепшага гульца Заходняй хакейнай лігі.

Хакейныя эксперты кажуць, што Конар стане найлепшым навічком у гэтым сезоне.

Наступнай ноччу «Калгары Флэймз» згуляе з «Вініпег Джэтс». За «Калгары» павінен дэбютаваць беларус Ягор Шаранговіч, які да гэтага правёў тры сезоны за «Нью-Джэрсі», але ўлетку быў абменены ў заходнеканадскі клуб.

Абаронцу «Калгары» Іллю Салаўёва адправілі ў АХЛ (другая па значнасці хакейная ліга ў Паўночнай Амерыцы). Спадзяемся, часова. Таксама ў АХЛ часова адправілі і Аляксея Протаса з «Вашынгтона».

А адна з галоўных інтрыг сезона: ці паб'е форвард «Вашынгтона» і заснавальнік Putin Team, расійскі хакеіст Аляксандр Авечкін вечны рэкорд легендарнага форварда беларускага паходжання Уэйна Грэцкі. 

У Грэцкі — 894 шайбы, у 38-гадовага Авечкіна — 822. У сярэднім за сезон Аляксандр закідвае 45 шайб.

Чытайце таксама:

Бузава паслізнулася і звалілася на «Мінск-арэне». Ані Эйсмант, ані Прыгожын не падхапілі яе

Падлічылі, колькі разоў Лукашэнка лятаў да Пуціна за апошнія гады і як гэта спалучалася з дынамікай вайны

Малады беларускі брамнік падпісаў кантракт з камандай НХЛ

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0