У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска сёння разглядаюць справу аб узмацненні рэжыму Арцёму Закржэўскаму. Паводле рашэння суддзі Вольгі Шапавал, яго могуць перавесці ў калонію. Прычыны ўзмацнення рэжыму невядомыя.

Калі суддзя прыме рашэнне пра перавод мужчыны, тэрмін, які ён адбыў на «хіміі», яму пералічаць з разлікам «дзень на «хіміі» за два ў калоніі».

Арцёма асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК да 4,5 года «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. На той момант яму было 17 гадоў.

Акрамя таго, згодна з абвінавачаннем, першага студзеня 2022 году ён нібыта «безпадстаўна ўжыў гвалт у дачыненні да іншага мужчыны». Яго затрымалі праз два дні і інкрымінавалі ч. 3 арт. 339 КК (хуліганства). Бок абвінавачання сцвярджаў, што Закржэўскі пры гэтым быў п’яны. 

Мужчыну ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў».

Чытайце таксама:

Асуджанага на 20 гадоў палітвязня Уладзіміра Гундара перавялі на турэмны рэжым

«Змагацца, не пакладаць рук». Паліна Шарэнда-Панасюк скарыстала апошняе слова, каб звярнуцца да людзей

За ўдзел у пратэстах затрымалі Уладзіслава Яроцкага

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
17