Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Можа з'явіцца падатак на звышпрыбытак

Законапраект яшчэ не прыняты. Але з таго, што ў ім прапануюць, — падняць з наступнага года стаўку падаходнага падатку з 13 да 25% для фізічных асоб, чый сукупны гадавы даход перавысiць 200 000 рублёў. Гэта каля 5 тысяч даляраў у месяц па бягучым курсе.

Пад сукупным даходам разумеецца сума, атрыманая не толькі па працоўных або грамадзянска-прававых дамовах, але і ад крыніц у выглядзе дывідэндаў, даходаў ад аказання паслуг і стварэння аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Не забыліся пра ІП

Таксама змены могуць чакаць і індывідуальных прадпрымальнікаў з вялікімі даходамі. Размова пра ІП, у якіх у бягучым падатковым перыядзе даходы ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці з нарастаючым вынікам з пачатку каляндарнага года перавысілі 500 000 беларускіх рублёў. Для іх стаўка падаходнага падатку будзе складаць 30% на працягу ўсяго падатковага перыяду. Да гэтай сумы стаўка падаходнага падатку для ІП застаецца нязменнай — 20%.

Дзесяціразовы падатак на дарагія аўто

Таксама з наступнага года можа значна павялічыцца падатковая нагрузка на ўладальнікаў некаторых дарагіх аўто.

Падатак у 10-кратным памеры плануюць спаганяць з транспартных сродкаў павышанай камфортнасці, з часу выпуску якіх прайшло не больш за тры гады.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Спіс такіх аўто мусіць вызначыць Савет Міністраў. Таму пакуль яснасці, якія транспартныя сродкі могуць патрапіць у гэты спіс, няма. Адзіны дакладна вядомы параметр — узрост да 3 гадоў.

Для прыкладу, калі за звычайны аўтамабіль вагой ад 1,75 да 2 тон трэба будзе заплаціць 110 рублёў, то за «транспартны сродак павышанай камфортнасці» — 1100 рублёў. А калі вага аўтамабіля перавысіць 3 тоны, то падатак складзе 2400 рублёў замест 240 за звычайнае аўто.

Пра планы павысіць падаткі на першую кватэру, аўтатранспарт і стаўкі адзінага падатку для ІП можна прачытаць тут.

З поўным спісам змен у Падатковы кодэкс можна азнаёміцца па спасылцы.

Чытайце таксама:

Хочуць павысіць падатак на першую кватэру і аўтамабілі, павялічыць нагрузку на ІП. Якія змены рыхтуюць у Падатковы кодэкс

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3