Фота: Вайсковы камісарыят Брэсцкай вобласці

Фота: Вайсковы камісарыят Брэсцкай вобласці

6 кастрычніка ў вайсковым камісарыяце Іванаўскага раёна прайшло выязное судовае пасяджэнне, на якім была «разгледжаная крымінальная справа паводле абвінавачвання вайсковаабавязанага за ўхіленне ад яўкі на вайсковыя зборы», паведаміў «Беларускі Гаюн» са спасылкай на камісарыят Брэсцкай вобласці.

Імаверна, абвінавачанага судзілі па арт. 436 КК РБ «ухіленне рэзервіста або ваеннаабавязанага ад яўкі на зборы (заняткі)». Аб выніках разгляду справы не паведамлялася. 

Арт. 436 КК РБ прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу, папраўчых работ на тэрмін да года або арышт. А ў выпадку ўхілення ад ваенных збораў шляхам наўмыснага прычынення цялеснага пашкоджання, сімуляцыі захворвання або падробкі дакументаў — да двух гадоў абмежавання волі.

Найхутчэй, гэта была першая крымінальная справа паводле арт. 436 КК, якую суд разгледзеў у 2023 годзе. У агульнадаступным электронным банку судовых рашэнняў за перыяд з 1 студзеня па 11 кастрычніка 2023 года няма прысудаў па арт. 436 КК РБ.

Пры гэтым у 2022 годзе было вынесена 10 такіх прысудаў, а ў 2021-м — усяго 2. Часцей за ўсё ў якасці пакарання абвінавачаным прызначаўся штраф, радзей — арышт і грамадскія працы.

З 1 студзеня па 30 верасня 2023 года на розныя віды вайсковых збораў ва УС РБ, унутраныя і тэрытарыяльныя войскі было прызвана не менш за 9820 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3