7 кастрычніка яна паехала на музычны фестываль, які праходзіў у пустыні побач з сектарам Газа. Пры нападзенні баевікоў ХАМАС былі забіты не менш за 260 чалавек. Бруна таксама загінула. У апошнім паведамленні з фестывалю, як расказалі яе сябры і калегі, яна напісала, што яе атачылі ўзброеныя людзі. Пасля гэтага сувязь з ёй знікла.

У Ізраілі ў дзяўчыны ёсць толькі маці і сястра. Яны баяліся, што на пахаванні будзе мала людзей, і валанцёры, якія дапамагалі ім,

апублікавалі допіс, у якім папрасілі сабраць міньян — кворум, неабходны для правядзення пахавальнага абраду. На цырымоніі павінны прысутнічаць як мінімум 10 дарослых мужчын. У выніку на пахаванне, як паведамляе ізраільскі канал N12, сабралася каля 10 тысяч чалавек.

Адзін з арганізатараў валанцёрскіх атрадаў «Зака» Макс Бродскі распавёў, што таксама ўбачыў паведамленне, у якім сябры Бруны «выказалі неспакой, што не будзе міньяна». 

«Ну раз такая рэч, трэба ехаць дапоўніць міньян, падумалі мы з сынам, і яшчэ пару тысяч чалавек падумалі гэтак жа і прыйшлі на могілкі», — напісаў Бродскі.

«Тысячы! Тысячы людзей ідуць! Прыпаркавалі машыны за некалькі кіламетраў ад могілак і пайшлі пешшу», — напісаў яшчэ адзін ізраільцянін, які прыйшоў на пахаванне.

Чытайце таксама:

Мы пераходзім у наступ. Газа ніколі не вернецца да таго, што было раней — міністр абароны Ізраіля

Зніклая ў Ізраілі нямецкая дзяўчына Шані Лук знаходзіцца ў цяжкім стане ў бальніцы ў сектары Газа

«ХАМАСу будзе канец». Беларуская пенсіянерка, што здымалася ў Дудзя, цяпер дапамагае ізраільскай арміі

Сярод людзей, што хочуць пакінуць сектар Газа, ёсць беларусы

Клас
34
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
127
Абуральна
6