Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамілі ў «Белавія», 1 лістапада пасля вылету рэйса В2-784 з міжнароднага аэрапорта Стамбула імя Атацюрка яго наземныя службы, агледзеўшы ўзлётна-пасадачную паласу, паведамілі аб магчымым пашкоджанні кола самалёта.

Экіпаж лайнера Boeing 737 MAX 8 прааналізаваў сітуацыю і прыняў рашэнне рухацца ў пункт прызначэння. Палёт выконваўся ў штатным рэжыме.

«Дзякуючы прафесійным дзеянням экіпажа пасадка прайшла ўдала, ніхто з пасажыраў і членаў экіпажа, якія знаходзіліся на борце, не пацярпеў», — заявілі ў авіякампаніі.

Пасля пасадкі самалёт пакінулі на ўзлётна-пасадачнай паласе, яго рухавікі былі заглушаныя з мэтай недапушчэння магчымага перагрэву шасі. Пасля самалёт адбуксіравалі на месца стаянкі.

«У адпаведнасці з дзейнымі правіламі, пасля здзяйснення пасадкі паветранага судна праводзіцца расследаванне прычыны разбурэння левага асноўнага кола шасі», — паведаміла прэс-служба «Белавія».

Чытайце таксама:

«Белавія» таксама заявіла пра зніжкі

Стала вядома, колькі каштуе білет на гуманітарны рэйс «Белавія» з Ізраіля

«Белавія» анансавала палёты ў Егіпет з Гомеля

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3