Амаль праз месяц пасля нападу тэрарыстаў ХАМАС на Ізраіль беларускім уладам удалося арганізаваць эвакуацыйны рэйс, каб вывезці грамадзянаў.

Самалёт «Белавія» Boeing 737-800 са 117 пасажырамі вылецеў у 11:45 па мясцовым часе з аэрапорта Бэн-Гурыёна ў Мінск. На борт пускалі толькі грамадзянаў Беларусі. Квіток каштаваў 550 даляраў.

Рэйс выконвае ўзмоцнены экіпаж у складзе трох пілотаў, бортправаднікоў і авіятэхнікаў.

Пасадка ў Мінску чакаецца ў 19:04 па мінскім часе.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0