Як адзначае выданне, Базанаў не мог адправіцца разам з жаночай нацыянальнай камандай праз краіны Балтыі, бо з 20 лістапада 2020 года знаходзіцца ў санкцыйных спісах Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Прычыны адмовы ў праездзе на тэрыторыю Польшчы, а таксама анулявання візы невядомыя.

Раней Базанаў неаднойчы рабіўся фігурантам скандалаў, звязаных са спробамі наведвання краін Еўрасаюза. У канцы 2021 года яго затрымала паліцыя ў Чэхіі. Тады чыноўніка выслалі на радзіму, а шэнгенскую візу анулявалі. У жніўні мінулага года яго развярнулі на мяжы з Польшчай. А ў студзені 2023 года Базанава ужо бачылі на шопінгу ў польскай Белай Падляшскай.

Базанаў — палкоўнік запасу, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў. У 2019-м яго прызначылі кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола, і на гэтай пасадзе ён датычны да рэпрэсій у беларускім спорце.

Клас
56
Панылы сорам
3
Ха-ха
25
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
6