«Пералічаная сума будзе даступная атрымальніку адразу пасля адпраўкі і выдаецца ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Беларусі. Для выдачы спатрэбіцца назваць унікальны нумар пераводу. Кошт паслугі складае 1,8% ад сумы. Перавод працуе і ў зваротным кірунку. У Расіі атрымальнік зможа забраць перавод у рублях паводле курсу ЦБ РФ на дату атрымання», — удакладняецца ў паведамленні.
Тэрміновы міжнародны паштовы перавод PosTransfer — аналаг банкаўскага пераводу праз аплатныя сістэмы.
Чытайце таксама:
Група Raiffeisen страціла €84 мільёны з-за дэвальвацыі беларускага рубля