У сваім тлумачэнні бізнэсоўцы адзначаюць, што Віталь Палякоў — нядаўні супрацоўнік, ён прыйшоў на працу ў кампанію толькі 29 верасня 2023 года з выпрабавальным тэрмінам у тры месяцы, на момант затрымання не прапрацаваў у калектыве яшчэ і месяца і не атрымаў ніводнага заробку. Да ўсяго ж ён яшчэ не паспеў афіцыйна прадставіць сваё бачанне развіцця сайта. Пра ягоныя погляды і ўвогуле бэкграўнд ніхто, маўляў, ведаць нічога не мог, і таму затрыманне гэтага чалавека не мусіць успрымацца як рэпрэсія супраць кампаніі.

«Мы палітычна не ангажаваныя, ні ў чым не ўдзельнічалі, нікога не фінансавалі і, паводле меркавання, выказанага А. Р. Лукашэнкам у адным з інтэрв'ю, што ў бізнэсоўца або бізнэс, або палітыка, заўсёды выбіралі бізнэс», — заяўляюць заснавальнікі ТАА «Бонусгандаль».

У той жа час: «Сёння ў сілу розных абставінаў мы падышлі да таго моманту, калі гатовыя спыніць працу сайта Abw.by». 

Сваё рашэнне выдаўцы тлумачаць чыста эканамічнымі прычынамі:

«Гэта можна было зрабіць і раней. З пачаткам пандэміі, наступнымі эканамічнымі санкцыямі прадпрыемства стала стратным, так як прыбытковасць аўтамабільных парталаў звязана з агульным становішчам на аўтарынку краіны. Мы 3 гады спрабавалі паправіць сітуацыю да лепшага, у тым ліку наймаючы добрых праграмістаў, змяняючы дырэктараў.

Не хацелася спыняць гісторыю, на наш погляд, найлепшай у краіне аўтамабільнай журналістыкі, якая бярэ свой пачатак у 1993 годзе, яшчэ з газеты «Аўтабізнэс». 30 гадоў мы былі са сваімі чытачамі, выгадавалі плеяду выдатных спецыялістаў».

Супрацоўнікам выдання, «найлепшым у сваіх сферах», абяцаюць пры звальненні выплаціць «належныя па законе кратныя аклады і нават большыя ў выглядзе выхадных дапамог».

Чытайце таксама:

Кітаізацыя беларускага аўтарынку набірае абароты. Чаму так адбываецца?

«Паглядзіце мне ў вочы». З'явіўся поўны тэкст апошняга слова рэдактара Манцэвіча

«Ніколі не здраджваў Бацькаўшчыне». Рэдактару «Рэгіянальнай газеты» прысудзілі 4 гады калоніі

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
3