Фота: t.me/tsikhanouskaya

Фота: t.me/tsikhanouskaya

У тэксце рэзалюцыі адзначаецца:

«Нямецкі Бундэстаг цвёрда стаіць на баку ўсяго беларускага дэмакратычнага руху, Святланы Ціханоўскай і ўзначаленага ёй Абʼяднанага Пераходнага Кабінета. Беларусы павінны ведаць, што свабодную і дэмакратычную Беларусь будуць вітаць у сямʼі еўрапейскіх дзяржаў». 

Парламент Германіі прывітаў абмежавальныя меры, што ўжо ўведзены супраць лукашэнкаўскага рэжыму, і заклікаў федэральны ўрад працягваць ціск.

У той жа час у рэзалюцыі сказана, што Германія паспрыяе развіццю беларускай незалежнай прэсы, дэмакратычных інстытутаў і грамадзянскіх ініцыятываў. Акрамя таго, ухваляецца дапамога і рэабілітацыя палітвязняў ды асобаў, пацярпелых ад рэпрэсій.

Асобная ўвага ў рэзалюцыі прысвечаная юрыдычным пытанням, з якімі зараз сутыкаюцца беларусы ў выгнанні. Сцвярджаецца, што Бундэстаг будзе спрыяць вырашэнню праблемаў беларусаў з дакументамі.

Чытайце таксама:

Бундэстаг Германіі абмяркуе еўрапейскія перспектывы для Беларусі

Швецыя прызначыла амбасадара пры беларускіх дэмсілах

«Пачалі працэс закупкі матэрыялаў для друку». Ціханоўская расказала, як ідзе праца над новым беларускім пашпартам

Клас
26
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2