Менчукі на сваіх старонках у сацсетках, а таксама паблікі зоаабарончых арганізацый распаўсюджваюць інфармацыю пра тое, што ля закрытага ўжо больш за год таму Чырвонага касцёла і Дома ўрада на плошчы Незалежнасці пасяліўся бяздомны сабака, піша katolik.life

katolik.life

katolik.life

«У цэнтры Менска, на плошчы каля Чырвонага касцёла ў кустах хаваецца шчанюк, праўда ён ужо не зусім маленькі. Не ведаю, колькі па часе ён тут жыве і колькі зможа яшчэ знаходзіцца — усё ж такі цэнтр горада. Не маглі б вы дапамагчы распаўсюдзіць інфармацыю: можа хтосьці возьме да сябе?», — такія паведамленні рэпосцяць у сацсетках.

Затым з'явілася інфармацыя, што ў кустах каля касцёла хаваюцца ўжо два сабакі. Валанцёры просяць неабыякавых паклапаціцца пра жывёл і, прынамсі, знайсці месца для іх ператрымкі.

Чытайце таксама:

«Муська вельмі пабожная». Падчас імшы ў магілёўскім касцёле проста пад алтар забегла котка ВІДЭА

У Маладзечне ліса патрапіла на ВІДЭА са скрадзенай курыцай

На лецішчы ля Гродна суседскі сабака загрыз памеранскага шпіца

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0