Генадзь Скітаў. Фота: БелТА

Генадзь Скітаў. Фота: БелТА

Як стала вядома «Нашай Ніве», сярод супрацоўнікаў папулярная версія, што Генадзя Скітава могуць абвінавачваць у атрыманні вялікага хабару. Гаворка ідзе пра мільён рублёў за адгрузку прадукцыі завода трэйдарам. 

Чытайце таксама: Затрыманыя кіраўнікі адразу некалькіх малаказаводаў

Афіцыйнай інфармацыі пра гэта няма. «Наша Ніва» ведае з крыніц у галіне, што затрыманы былі некаторыя трэйдары і дылеры малочнай прадукцыі, якія працавалі з дзяржаўнымі заводамі. 

Суразмоўцы «Нашай Нівы» кажуць, што следчыя лічаць Генадзя Скітава магчымым галоўным бенефіцыярам «малочнай змовы». 

Сёння, 14 лістапада, Аляксандр Лукашэнка закрануў гэтую тэму, сабраўшы ў сябе сілавікоў. Старшыня КДБ Іван Церцель, было затрымана 26 чалавек, на цяперашні момант 15 арыштаваны.

Чытайце: 26 чалавек затрыманыя. Лукашэнка распавёў пра «малочную справу»

«Шляхам подкупу асобныя камерсанты атрымлівалі права першачарговага размеркавання малочнай прадукцыі (масла, сыроў, іншай малочнай прадукцыі) на сваю карысць з магчымасцю закупкі па цане ніжэйшай за ўстаноўлены індыкатыў», — распавёў Лукашэнка.

Падобнае было, напрыклад, у «цукровай справе», па якой затрымлівалі дырэктараў цукровых заводаў.

Там адным з магістральных абвінавачванняў было тое, што пасля стварэння «Беларускай цукровай кампаніі», якая мелася рэалізоўваць цукар, яе кіраўніцтва выбірала контрагентаў па карупцыйных схемах, а ўзяць тавар без адкату было немагчыма.

Што датычыць малака, то Беларусь вырабляе ў разы больш малака, чым спажывае ўнутраны рынак. Асноўныя гульцы на рынку перапрацоўкі малака — дзяржаўныя заводы. Сваю прадукцыю яны прадаюць у асноўным на расійскі рынак.

Справа рэалізацыі дзяржаўнай прадукцыі на знешнія рынкі амаль ва ўсіх сферах традыцыйна непразрыстая. У некаторых выпадках рэжым прэміруе патрэбных людзей за лаяльнасць магчымасцю браць на заводах танную прадукцыю і прадаваць яе дорага за мяжу. 

Клас
18
Панылы сорам
13
Ха-ха
27
Ого
9
Сумна
16
Абуральна
31