Выданні, якія цяпер трапілі ў Беларусі пад забарону: 

  • Збор твораў. У 2 т. Т. 1. Драматычныя творы, вершаваныя аповесцi i апавяданнi / Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч; уклад. з тэкст. падрыхт., прадм., перакл. і камент. Я.Янушкевiча. — Мiнск: Маст. лiт., 2007. — 494 с.: [16] л. iл.;

  • Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Вершаваныя аповесцi i апавяданнi, вершы, публiцыстыка, лiсты i пасланнi, пераклады, Dubia / Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч; уклад. з тэкст. падрыхт., перакл. Я.Янушкевiча. — Мiнск: Маст. лiт., 2008. — 598 с.: [16] л. iл.

Варта адзначыць, што выдавецтва «Мастацкая літаратура», што выдавала збор твораў, — дзяржаўнае. 

Мяркуючы па спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў», гэта першы раз, калі туды ўключылі кнігу дзяржаўнага выдавецтва.

У жніўні «экстрэмісцкімі» ўжо прызналі прадмову Язэпа Янушкевіча да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча з серыі «Беларускі кнігазбор» і вершы Дуніна-Марцінкевіча «Плынуць вятры» і «Гутарка старога дзеда» ад 1861 года. Тады ж такі статус набылі зборнікі Уладзіміра Някляева, Ларысы Геніюш, Наталлі Арсенневай і Лідзіі Арабей.

Чытайце таксама:

Навіна пра абвяшчэнне ў Беларусі «экстрэмісцкімі» вершаў XIX стагоддзя стала самай чытанай на Бі-Бі-Сі

Кнігі Геніюш, Арсенневай і Някляева трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Два вершы Дуніна-Марцінкевіча пракуратура прызнала экстрэмісцкімі матэрыяламі

Уладзімір Някляеў адрэагаваў на тое, што кнігу яго выбраных твораў прызналі экстрэмісцкай

Клас
6
Панылы сорам
24
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
53