Салдат абвінавацілі ў распаўсюджанні на фронце наркотыкаў, якія вядомыя як «соль». Ужыўшы гэтыя рэчывы, расійскія байцы не змаглі ваяваць і аказаць падтрымку іншаму падраздзяленню, якое патрапіла пад абстрэл УСУ.

У адносінах да байцоў былі ўжытыя «меры выхавання».

байцы расійскай арміі fighters of the Russian army бойцы российской армии

Скрын відэа 666_mancer / X (Twitter)

Як відаць з відэа, частку байцоў прымусілі капаць вялізную яму, а як мінімум двух мужчын сталі біць палкамі, страляць каля іх з аўтамата і пісталета.

«Вось гэтыя людзі забілі нашых пацаноў з першай роты. Яны нах**ся солі і баяліся самі сябе. Яны проста не пайшлі, пабаяліся, перадалі вось гэтую баязлівасць іншым. Зламалі маральны дух байцоў. І з-за іх загінулі нашыя пацаны з першай роты», — тлумачыць баец.

байцы расійскай арміі fighters of the Russian army бойцы российской армии

Скрын відэа 666_mancer / X (Twitter)

Другога вінаватага ў гэты час збіваюць і спрабуюць даведацца, хто прывёз наркотыкі.

«Вось яны прывезлі наркотыкі, соллю накармілі, і пайшлі ў бой», — працягваюцца тлумачэнні і сыплюцца ўдары палкай і стрэлы.

«Станавіся на калені», — чуваць каманда.

«У калена не трэба. Група (будзе — НН), грошы атрымліваць будзе. Костку прастрэль», — раіць нехта.

«Усё, ты 200-ты. Ты ўжо 200-ты ў нас», — заяўляюць байцу.

Але гэта не канец здзекам. «Пацаны. Я вам зараз пашлю гэтае відэа. Я ўжо гэтых людзей пакараў. Запрашаю сюды, каб вы іх пакаралі за нашых пацаноў з першай роты…. Хочаце, прыязджайце сюды. Я вам іх аддам на разарванне», — гаворыць голас за кадрам.

На якім канкрэтна ўчастку фронту і калі гэта адбылося, пакуль невядома.

Чытайце яшчэ:

Афіцэр ФСБ загінуў у выніку абстрэлу машыны памежнікаў у Бранскай вобласці

«Мы закопваемся жыўцом у зямлю, каб прыняць смерць». Як байцы ўкраінскага ГУР выконваюць свае спецаперацыі

Клас
8
Панылы сорам
50
Ха-ха
33
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
3