Фінска-расійская мяжа. Фота: Sergei Grits / AP

Фінска-расійская мяжа. Фота: Sergei Grits / AP

Фінскія памежнікі за панядзелак і аўторак агулам зафіксавалі 60 нелегальных перасячэнняў мяжы з боку Расіі. За тыдзень гэтая колькасць звычайна не перавышае 10, перадае газета Financial Times.

«У Фінлядыю нелегальна трапілі мігранты з такіх краін, як Ірак, Сірыя, Емен і Турцыя. Рэзкі рост, хоць і не настолькі высокі, нагадвае міграцыйны крызіс на мяжы Еўрасаюза і Беларусі, блізкага саюзніка Расіі, якая адправіла і адпраўляе тысячы просьбітаў прытулку з Блізкага Усходу і Афрыкі ў Літву, Польшчу і Латвію», — піша Financial Times.

Памежная служба Фінляндыі падкрэслівае, што да нядаўняга часу Расія не дазваляла мігрантам без дакументаў перасякаць мяжу з Фінляндыяй. Краіна вывучала досвед міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю і ў найбліжэйшы час афіцыйна раскрые, як будзе змагацца з нелегальнай міграцыяй з боку Расіі.

«Фінляндыя можа накіраваць нелегальных мігрантаў на асобны памежны пераход, а можа знізіць узровень прапускнога трафіку на мяжы. Таксама не выключаны варыянт закрыцця пэўных памежных пераходаў», — адзначае Financial Times.

Афіцыйныя асобы краіны дапускаюць, што рэзкі рост нелегальнай міграцыі звязаны з раптоўным пашкоджаннем газаправоду Balticconnector і падводнага камунікацыйнага кабелю паміж Эстоніяй і Фінляндыяй, у чым падазраюць Расію і Кітай.

Акрамя таго, падобныя паводзіны з боку Расіі маглі быць выкліканыя афіцыйным уступленнем Фінляндыі ў НАТА і яе планамі па размяшчэнні амерыканскіх ваенных баз на тэрыторыі краіны.

Чытайце таксама:

Фінляндыя ў НАТА: вось чаму гэта змяняе баланс сілаў і вакол Беларусі

Фінская тэлекампанія апублікавала рэдкія відэа Пуціна з пачатку 1990-х

Апублікаваны рэйтынг краін ЕС паводле ўзроўню расізму. Расказваем, дзе расавай дыскрымінацыі больш

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
11