Фота: БелТА

Фота: БелТА

Паводле звестак Аляксандра Тарасенкі, з красавіка 2022 года ў Беларусі назіраецца пэўная стабільнасць у дачыненні да распаўсюду COVID-19. «Цяпер, як і ва ўсім свеце, адзначаецца пэўны рост захворвання. Сітуацыя кантраляваная», — растлумачыў ён. Варта адзначыць, што з ліпеня 2022 года Мінздароўя не называе колькасці выпадкаў захворвання кавідам у краіне.

Цыркулюе разнавіднасць штаму амікрон — «пірола».

«Каранавірусная інфекцыя не пакідала нас з 2020 года. Цяпер у свеце выклікае заклапочанасць цыркуляцыя штаму «пірола», і цяпер назіраецца пэўны ўздым. Гэты штам характарызуецца зніжэннем працягласці інкубацыйнага перыяду:

ад моманту заражэння да захворвання праходзіць тры дні, пры тым, што раней было пяць і больш. Захворванне працякае ў няцяжкай форме», — распавёў галоўны дзяржаўны санітарны доктар.

У Міністэрстве аховы здароўя таксама рэкамендуюць насельніцтву вакцынавацца, неабходныя для прышчэпак прэпараты ёсць у наяўнасці.

Тарасенка адзначыў, што апошнім часам у сетцы перыядычна з'яўляюцца паведамленні і каментары аб тым, што з улікам змены штамаў каранавіруса вакцынавацца бессэнсоўна.

«Так, штамы мяняюцца, але Міністэрства аховы здароўя настойліва рэкамендуе па эпідпаказчыках вакцынавацца, асабліва людзям групы рызыкі. Гэта грамадзяне ва ўзросце 61+, з хранічнымі захворваннямі і іншымі, вакцына спрыяе таму, што ў выпадку заражэння захворванне будзе праходзіць не ў цяжкай форме. Вельмі важна, каб людзі не траплялі на рэанімацыйныя ложкі, каб не было сумных зыходаў. На сёння больш за 10% насельніцтва прышчэплена», — падкрэсліў ён.

Па яго словах, цяпер працягваецца прышчэпачная кампанія, даступныя расійская і кітайская вакцыны («Спутнік V», «Спутнік лайт», Vero Cell. — НН) супраць COVID-19. «І мы рэкамендуем насельніцтву вакцынавацца і супраць грыпу, і супраць COVID-19. Вакцыны на сёння ёсць у наяўнасці. Калі казаць пра грып, то за бюджэтныя сродкі даступная вакцына расійскай вытворчасці. Таксама за кошт уласных сродкаў можна прышчапіцца ў любой установе аховы здароўя прэпаратамі замежнай вытворчасці», — распавёў Аляксандр Тарасенка, адзначыўшы, што эфектыўнасць вакцынацыі даказаная дзесяцігоддзямі.

Нагадаем, што дырэктар Цэнтра імя Гамалеі, які распрацаваў вакцыну «ГамкавідВак», расказаў, што першапачатковы варыянт вакцыны стаў бессэнсоўны перад новымі штамамі. Па словах Аляксандра Гінцбурга, ягоны інстытут ужо распрацоўвае новую вакцыну, але ў шырокі ўжытак яна паступіць не раней за сакавік.

Чытайце таксама:

Беларусам на наступным тыдні прапануюць прайсці бясплатную праверку на антыцелы да кавіду, адру і гепатыту

У Расіі раяць не рабіць прышчэпкі ад кавіду

Як засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад COVID-19 у новым сезоне. Парады

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5