Скрын сайта all-home.by

Скрын сайта all-home.by

На сайце адной беларускай-інтэрнэт крамы гэтая папера паўднёвакарэйскага брэнда SY CODI-LUXE каштуе крыху даражэй, чым у афлайн-краме — 186 рублёў за ўпакоўку 30 рулонаў па 30 метраў (у краме — 183 рублі). Атрымліваецца, па 6 рублёў 20 капеек за рулон. Для параўнання: звычайная туалетная папера ў мінскіх крамах прадаецца прыкладна па цане ад 47 капеек да 1 рубля 75 капеек за рулон.

У апісанні пазначана: гэта прэміяльная асаблівамяккая трохслаёвая туалетная папера з цісненнем. Выраблена яна з высакаякаснай натуральнай цэлюлозы, без прымянення фарбавальнікаў і аддушак, флуарэсцэнтных адбельвальнікаў, што дазваляе выкарыстоўваць яе людзям з самай адчувальнай скурай. Абяцаюць павялічаную шчыльнасць і лёгкасць, паперу можна выкарыстоўваць пасля бідэ.

Ёсць і больш бюджэтны варыянт — «усяго» за 155 рублёў за 30 рулонаў (па 5 рублёў 17 капеек за рулон). Таксама з Паўднёвай Карэі. Гэта прэміяльная асабліва мяккая туалетная папера Kleannara. Напісана, што яна выраблена з якаснай цэлюлозы, без адбельвальнікаў, араматызатараў і фарбавальнікаў.

Скрын сайта all-home.by

Скрын сайта all-home.by

Але можна і шыкануць і замовіць нешта з самых дарагіх варыянтаў, якія каштуюць больш за 200 рублёў. Гэта асаблівамяккая туалетная папера Ssangyoung (208 рублёў за ўпакоўку, або 6,9 рубля за рулон) і ўльтрамяккая папера з ласьёнам алоэ вера (216 рублёў за ўпакоўку, або 7,2 рубля за рулон). Пра першую напісана, што яна складаецца з натуральнай цэлюлозы на 26% і на 74% з перапрацаванай. Пра другую пазначана, што яна атрымала найвышэйшы бал у Інстытуце дэрматалагічных даследаванняў (Германія) і рэкамендавана для самай адчувальнай скуры.

Скрын сайта all-home.by

Скрын сайта all-home.by

Здаецца, такая люксавая туалетная папера — небанальны варыянт падарунка на святы. Наўрад ці хто зможа папракнуць вас у адсутнасці крэатыўнасці і тым больш у прагнасці.

Чытайце таксама:

Дурніцы на Камароўцы каштуюць у тры разы танней, чым у гіпермаркетах

Аўтары кнігі за 150 еўра шукаюць валанцёраў для перакладу. Беларусы ў адказ абурыліся

«Жанчына, вазьміце фейхоа!» Што і па якіх цэнах прадаюць на сельскагаспадарчых кірмашах Мінска

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
16
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
1