Сёння сілавікі прыйшлі з ператрусамі да некалькіх чалавек, звязаных з Каардынацыйнай радай, у тым ліку па месцы рэгістрацыі эканаміста Сяргея Чалага, кіраўніка руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча, да родных супрацоўнікаў каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, у тым ліку Паўла Латушкі, грамадскага актывіста, экс-палітвязня Артура Фінькевіча, ператрус таксама адбыўся ў аднаго з прадстаўнікоў Народных амбасадаў Беларусі і дэлегата КР ад суполкі «Беларусы Замежжа» Міхаіла Таўбэ.

Сілавікі ходзяць з пастановамі на вобшук па справах за «здраду дзяржаве» і па іншых крымінальных артыкулах. СК сцвярджае, што па справе праходзіць больш за 100 чалавек.

Чытайце таксама:

Прыйшлі да Латушкі, Чалага. Масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай апазіцыі

Падазраванымі па справе Каардынацыйнай рады праходзяць больш за 100 чалавек — СК

Па месцы рэгістрацыі Артура Фінькевіча таксама прыйшлі сілавікі

Павел Латушка — пра ператрусы ў яго і іншых чальцоў НАУ

Сілавікі прыходзілі па месцы рэгістрацыі кіраўніка руху «За свабоду»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
26