Гуліна Навуман. Фота: naumann_gulina / Instagram, калаж: msk1.ru

Гуліна Навуман. Фота: naumann_gulina / Instagram, калаж: msk1.ru

«14 кг найсмачнейшай ікры, прывезенай з Хабараўска, натхнілі мяне на рылс. Я ем велізарны бутэрброд з чырвонай ікрой на вуліцы. Памочніца прапанавала паехаць да Крамля і зʼесці бутэрброд на фоне Крамля. Вось што высветлілася: здымаць побач з Крамлём так шмат ікры няможна, у краіне сітуацыя шыкаваць забараняе», — напісала Навуман у сваім тэлеграм-канале. 

У размове з MSK1.RU яна сказала, што яе і яе спадарожніцу, якая здымала відэа, тры гадзіны пратрымалі ў аддзяленні паліцыі, высвятляючы матывы іх дзеянняў.

Па словах Гуліны, праваахоўнікаў збянтэжыў памер бутэрброда і колькасць ікры ў кантэйнеры: яе там было 14 кілаграмаў. Пытанні таксама выклікаў пасыл відэароліка.

— З аднаго боку, усхваляюць Расію, што ідзе такая сітуацыя цяпер, што людзі добра жывуць, а з другога боку, быццам і няможна паказваць, што добра жывеш, таму неяк так, — сказала MSK1.RU Гуліна.

«Калі кулуарна, то занадта шыкоўна жыць няможна. <…> Гэта значыць, з маленькім бутэрбродзікам прыходзьце, не пытанне», — перадае яе словы выданне.

Жанчын з крамлёўскага аддзялення паліцыі, дзе, паводле Гуліны, становішча «не самае прыемнае», адпусцілі без пратаколаў.

Цікава, што інстаграм, дзе Гуліна запосціла відэа перад затрыманнем, забаронены ў Расіі, але ніякіх наступстваў гэта не мела. 

Клас
3
Панылы сорам
20
Ха-ха
38
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6