Фота: Telmo Pinto/NurPhoto via Getty Images

Фота: Telmo Pinto/NurPhoto via Getty Images

«Выканаўчая рада Міжнароднага алімпійскага камітэта пастанавіла, што індывідуальныя нейтральныя спартсмены, <…> будуць мець права ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы 2024 года <…>. Індывідуальныя нейтральныя спартсмены — гэта спартсмены з расійскім ці беларускім пашпартам», — гаворыцца ў паведамленні МАК.

На Алімпійскіх гульнях будзе забаронена любая сімволіка, якая асацыюецца з Беларуссю і Расіяй, а спартсмены будуць выступаць у форме нейтральных колераў.

Акрамя таго, на гульнях не змогуць выступіць спартоўцы, афіляваныя з расійскімі і беларускімі сілавымі структурамі, а таксама тыя, хто быў заўважаны ў падтрымцы расійскай агрэсіі супраць Украіны.

На гульнях не будзе афіцыйных дэлегацый Беларусі і Расіі. 

На гэты момант допуск да Алімпіяды маюць тры спартсмены з Беларусі і восем — з Расіі. У шматлікіх відах адбор ужо завершаны.

Чытайце таксама:

«Мы можам паставіць гэтую ўмову». Латушка расказаў, на што можна абмяняць вызваленне палітвязняў

Брытанцы падтрымалі допуск беларускіх і расійскіх атлетаў на Гульні-2024 ў нейтральным статусе

ІІХФ уключыла хакейныя зборныя Беларусі і Расіі ў раскладку Алімпіяды-2026. Пры адной вядомай умове

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
9