Ксенія Худалей. Калаж «Нашай Нівы»

Ксенія Худалей. Калаж «Нашай Нівы»

Шлях на тэлебачанне

Ксеніі 25 гадоў. Родам яна з Магілёва, з сям'і простых рабочых. У школе вучылася добра, а пасля паехала паступаць у Мінск. Абрала журфак БДУ, спецыяльнасць «аўдыявізуальная журналістыка».

На першым курсе дзяўчына схадзіла на практыку на радыё, на другім абрала АНТ. А на трэцім курсе стала працаваць на СТБ. Першы сюжэт пад яе імем датуецца маем 2018-га — беларускамоўны рэпартаж пра крыніцу ў Дзяржынскім раёне.

Першы рэпартаж СТБ, дзе заўважаная Ксенія Худалей

Першы рэпартаж СТБ, дзе заўважаная Ксенія Худалей

Спачатку дзяўчына працавала з навінамі Мінскага раёна, пасля ёй пачалі давяраць сюжэты і пра сталіцу.

Ксенія прагнула славы. Вельмі ганарылася, што шмат працуе. «Ніякага асабістага жыцця, я прасядзела на працы 12 гадзін, без выхадных буду працаваць», — любіла пахваліцца яна.

«Зорка Худалей»

У 2020-м Худалей стала адным з палітычных журналістаў СТБ. Нават раней выйшла з адпачынку, каб уключыцца ў паслявыбарчую прапаганду.

«Нічым не выдзялялася, сярэдненькая такая. Адпрацоўвала размеркаванне, карацей.

А ў 2020-м яе пачалі пасылаць на маршы, яна больш працавала па жаночых. Хоць да гэтага яна не была заўважаная ў ябацькаўскай кагорце. За ўдарную працу Ксенію перавялі ў праграму «Навіны 24 гадзіны», а пасля яна рабіла аўтарскую праграму — «Праліць святло».

Скрын рэпартажа СТБ

Скрын рэпартажа СТБ

Кажуць таксама, што ў яе былі адносіны, але праз 2020 год пара разышлася. Хлопец не ацаніў яе працу на прапаганду», — распавядае былы калега Ксеніі.

Адзін з мінчукоў пасля размовы з Худалей на пратэсце патрапіў на суткі. Сама Ксенія ў рэпартажы сцвярджала, што на пратэстах пераварочваюць машыны.

Худалей працавала па многіх палітычных тэмах — ездзіла на суды над Віктарам Бабарыкам, запісвала прыніжальныя відэа з затрыманымі, рабіла рэпартажы з маршаў.

Матэрыялы Ксеніі Худалей на СТБ. Скрын сайта тэлеканала

Матэрыялы Ксеніі Худалей на СТБ. Скрын сайта тэлеканала

Змест і падача яе праграмаў не былі нейтральныя. Ціханоўскую яна называла «дурной», здзеквалася з затрыманых, адмаўляла існаванне палітвязняў, кпіла з беларускіх нацыянальных сімвалаў.

У студзені 2022 года прапагандыстцы аб'явілі падзяку ад Лукашэнкі.

Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года Худалей пераключылася на тэму вайны. Дзяўчына называла Бучу і факты масавых забойстваў украінцаў фэйкамі, пужала лабараторыямі Пентагона і распаўсюджвала іншую расійскую лухту. Так працягвалася да снежня 2022-га.

Апошні рэпартаж Ксеніі на СТБ выйшаў 31 снежня 2022 года. З таго часу публічна яна нідзе не свяцілася.

Звальненне з ТБ і новыя інтарэсы

Усе сацсеткі Ксеніі закрытыя, акрамя Linkedin. І там ёсць некалькі цікавостак.

Профіль Ксеніі на Linkedin

Профіль Ксеніі на Linkedin

Па-першае, нідзе не ўказана, што Худалей працавала ў дзяржаўных СМІ. Па-другое, акаўнт быў створаны ў кастрычніку 2022-га, акурат напярэдадні звальнення.

Профіль Ксеніі на Linkedin

Профіль Ксеніі на Linkedin

Падпісаная Ксенія на IT-кампаніі, БДУ і старонку з прапановамі па аддаленай працы.

Старонкі, на якія падпісаная Ксенія ў Linkedin

Старонкі, на якія падпісаная Ксенія ў Linkedin

Таксама яна атрымала два сертыфікаты ад Google — абодва па рэкламе. Звычайна іх атрымліваюць тыя, хто хоча рухацца ў сферу SMM.

Сертыфікаты Ксеніі на старонцы ў Linkedin

Сертыфікаты Ксеніі на старонцы ў Linkedin

З чым звязана звальненне прапагандысткі з СТБ, невядома. Але, выглядае, сама яна цяпер сарамліва хавае працу на прапаганду.

Чытайце таксама:

Журналістка СТБ расказвала, што на пратэстах у Беларусі пераварочвалі машыны. Што вядома пра Ксенію Худалей?

Жанчына-«антывандал» выйшла замуж за спецназаўца-ябацьку

«Усе пракладачныя высеркі». Раскрылі, хто вядзе адзін з самых брудных каналаў лукашысцкай прапаганды

Міліцэйскі тэлеграм-канал, дзе публікуюць відэа з рэпрэсаванымі, выпадкова выдаў сваіх адмінаў

Клас
8
Панылы сорам
11
Ха-ха
86
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
59