Рафаэль Пуарэ. Фота: instagram/raphael_poiree

Рафаэль Пуарэ. Фота: instagram/raphael_poiree

— Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе ў Беларусі амаль 30 гадоў…

— Магчыма, некаторым людзям гэта падабаецца. Але, вядома, у дэмакратычнай краіне народ выбірае прэзідэнта. Хто ведае, каму б аддалі перавагу беларусы, калі б былі свабодныя выбары. Веру, што аднойчы адбудуцца пазітыўныя змены і ў Беларусі будзе дэмакратыя. Складана сёння ўявіць такую сітуацыю, як у вас, у іншай еўрапейскай краіне.

— Вы маеце зносіны з Б’ёрндаленам?

— Зрэдку. Апошні раз, напэўна, гутарылі па тэлефоне некалькі месяцаў таму.

— Разумееце, чаму ён і Домрачава не асудзілі вайны?

— Думаю, для іх гэта складаная сітуацыя. Домрачава была вельмі папулярная ў Беларусі, Лукашэнка яе падтрымліваў. Магчыма, яна шмат чаго атрымала ад гэтай падтрымкі. У Домрачавай і Б’ёрндалена ёсць дзеці, нейкі час сям’я жыве ў Беларусі, так што, напэўна, ім цяжка гаварыць пра вайну. Разумею гэта. Але калі нічога не кажаш, гэта таксама нешта значыць.

Чытайце таксама:

Бʼёрндален: Мы з Домрачавай у Беларусі вайны не адчуваем

Стала вядома, як Домрачава і Б'ёрндален назвалі сваю другую дачку

Дар'я Домрачава выпісалася з радзільні і падзякавала персаналу

Клас
29
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
6