Спартсмену правялі трэпанацыю чэрапа і выдалілі пухліну ў адной з мінскіх бальніц. «Аперацыя доўжылася 8 гадзін і прайшла вельмі паспяхова», — зазначыла крыніца.

Максім звярнуўся да дактароў са скаргамі на галаўныя болі крыху больш за месяц таму. Праведзенае МРТ пацвердзіла несуцяшальны дыягназ.

Да дня аперацыі ў Беларусь, каб падтрымаць спартсмена, прыехалі жонка Максіма і чацвёра ягоных дзяцей.

Па словах суразмоўцаў выдання, спартсмен добра перанёс аперацыю.

Цяпер Максім з сям'ёй з'ехаў з Беларусі для працягу лячэння.

У канцы кастрычніка Максім Мірны вярнуўся ў Беларусь і пасля больш чым трох гадоў маўчання апублікаваў кароткі пост у інстаграме, дзе прыхільна выказаўся пра тое, што рэжым Лукашэнкі сёння робіць для развіцця спорту.

Ён пакаяўся за тое, што ў 2020-м публічна падтрымаў беларускі народ, а не рэжым Лукашэнкі. У жніўні 2020 года, калі ў Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў разгарэліся пратэсты, ён выступіў супраць гвалту і заклікаў міжнародную супольнасць дапамагчы яго спыніць. Той пратэсны пост быў выдалены з інстаграма Мірнага толькі ў канцы лютага 2021 года.

«Я не справіўся. Я жывы чалавек. Мы ўсе схільныя рабіць памылкі. Я шкадаваў пра свой эмацыйны выступ. Сёння, вярнуўшыся ў маю звыклую Беларусь, я адчуваю сябе спакайней і больш упэўнена», — сказаў Мірны дзяржаўнаму тэлебачанню ў кастрычніку. 

«Я люблю свой горад. Я люблю сваю краіну. Я з вялікім гонарам называю сябе беларусам. <> Я з аптымізмам гляджу ў будучыню», — дадаў ён. 

Клас
8
Панылы сорам
19
Ха-ха
10
Ого
6
Сумна
21
Абуральна
9